Аб экспанаванні юрыдычных выданняў навукова-даведачнай бібліятэкі ДУ «НГАБ у г.Гродна» на мерапрыемстве, прысвечаным Дню юрыста

8 снежня 2023 г.ДУ «НГАБ у г.Гродна» арганізаваў выязную выставу юрыдычных выданняў навукова-даведачнай бібліятэкі, прысвечаную Дню юрыста, у будынку Гродзенскай абласной філармоніі.

Госці мерапрыемства азнаёміліся на выстаўцы з прадстаўленымі архівам кніжнымі выданнямі за 1733–1924 гг. Друкаваныя выданні былі прадстаўлены дырэктарам архіва Афанасьевай Т.Ю., загадчыкам аддзела ўліку дакументаў, інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Бомбель А.С., вядучым архівістам гэтага аддзела Мельнік А.У.

Сярод дэманстраваных кніг і выбраныя выданні «Полного собрания законов Российской империи», «Свода законов Российской империи», «Указы государя императора Павла 1 Самодержца Российскаго», «Юридический календарь» і інш.