У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» 1 снежня 2023 г.на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці быў арганізаваны навучальны семінар для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст» па тэме «Вывучэнне асноў беларускай дзяржаўнасці для арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі»

У верасні 2023 г.паміж Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці і Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М.Машэрава быў заключаны дагавор, у рамках якога рэалізуецца праект «Юны архівіст».

Падчас семінарскага занятку ўдзельнікі праекта, студэнты 4 курса ВДУ імя П.М. Машэрава спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка», азнаёміліся з віртуальнымі і стэндавымі выставачнымі праектамі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, атрымалі кансультаванне па методыцы іх падрыхтоўкі і выкарыстання ва ўстановах адукацыі для асвятлення ключавых праблем нашай гісторыі.

 

1. Падчас азнаямлення з адной з віртуальных выстаў.
2. Удзельнікі семінара.