Удзел работнікаў Нацыянальнага архіва ў святочным мерапрыемстве на ААТ «Агат — электрамеханичны завод»

30 лістапада 2023 г., напярэдадні 71-й гадавіны стварэння ААТ «Агат — электрамеханичны завод», намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) А.А. Стуканава і загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В. Кулінок прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве прадпрыемства.

Выступаючы перад працоўным калектывам, А.А. Стуканава адзначыла важнасць захавання архіўных дакументаў для аб’ектыўнага вывучэння гістарычных працэсаў. Яна падрабязна расказала аб складзе дакументаў НАРБ і спынілася на асноўных формах іх выкарыстання.

С.В. Кулінок прадставіў прысутным банерную выставу «Выстояли и победили», а таксама прачытаў лекцыю аб партызанскім руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У канцы мерапрыемства А.А. Стуканава перадала кіраўніцтву прадпрыемства экзэмпляр навукова-папулярнага выдання «Архивы. Ничего, кроме правды» — сумеснага праекта Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелТА. Таксама для музея завода былі перададзены копіі дакументаў на работнікаў прадпрыемства, якія ў гады вайны гераічна змагаліся ў партызанскіх атрадах.

 

1.     Выступленне А.А. Стуканавай
2.     Выступлене С.В. Кулінка
3.     Пад час мерапрыемства
4.     Удзельнікі мерапрыемства