Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці», член Савета Партызанскай раённай г.Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь» Юлія Рамашка прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета Мінскай гарадской арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»

У Беларусі стартавала маштабная электаральная кампанія. 25 лютага ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь адбудуцца выбары ў фармаце адзінага дня галасавання. Беларусы абяруць дэпутатаў усіх узроўняў – ад сельскіх саветаў да Палаты прадстаўнікоў.

Прадстаўнікі Мінскай гарадской «Белай Русі» абмеркавалі падрыхтоўку да выбараў. Фарміраванне выбаркамаў да адзінага дня галасавання 25 лютага стала ключавой тэмай пасяджэння.

Члены Савета зацвердзілі Каляндарны план удзелу аргструктур у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў, вылучылі прадстаўніка МГА «Белая Русь» у склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі і прадстаўнікоў ад МГА ў акруговыя выбаркамы па выбарах.