Урок ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж»

У рамках «Архівы-школе» работнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі ўстанову адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж».

Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў правёў занятак, падчас якога расказаў аб асновах генеалагічнага пошуку, сетцы архіўных устаноў, магчымасцях пошуку звестак аб продках у сетцы Інтэрнэт.