Аб удзеле супрацоўніка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў XX абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытаннях
У рамках шырокай праграмы XX абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытанняў на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны палітэхнічны каледж» 19 лістапада 2026 года адбыўся афлайн-анлайн семінар «Любі і ведай свой Бацькоўскі край. Гісторыя ў імя міру».
У ім прынялі ўдзел работнікі ўстаноў адукацыі, краязнаўцы і прадстаўнікі Магілёўскай і Бабруйскай епархій Рускай Праваслаўнай царквы.
У ходзе семінара з дакладам на тэму «Жыццё як галоўны ўрок: трагічныя старонкі біяграфій магілёўскіх настаўніц Я.І.Вігура і Л.М.Казлоўскай» выступіў загадчык аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.
У рамках семінара прайшла прэзентацыя інклюзіўнага праекта «Праваслаўныя прагулкі», які стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва-2026» і майстар-клас па рэстаўрацыі старадрукаваных кніг.
![]() |
| 1. Загадчык аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксандр Петухоў падчас выступлення. |
![]() |
| 2. Калектыўнае фота ўдзельнікаў семінара «Любі і ведай свой Бацькоўскі край». Гісторыя ў імя міру». |
![]() |
| 3. Іераманах Фёдар (Кашанок) дэманструе адрэстаўраваную «Мінею» (1724). |



