Аб удзеле ў семінары «Кахай і ведай свой Бацькоўскі край»

На базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж» адбыўся афлайн-анлайн семінар «Любі і ведай свой Бацькоўскі край». У семінары прынялі ўдзел работнікі музеяў, устаноў адукацыі і навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж».

Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскай, Бабруйскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай царквы і рамках акцыі «Архівы-школе».

У ходзе семінара з дакладам на тэму «Дакументы асабістага паходжання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» і краязнаўства» выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.