Аб удзеле ў канферэнцыі «Віцебскі край»
23 лістапада 2023 г. у г.Віцебску адбылася ІХ навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. Праца канферэнцыі ахапіла шырокае кола пытанняў, звязаных з краязнаўствам, гісторыяй Віцебшчыны, бібліятэчнай, архіўнай і музейнай справай. Усяго на 4 секцыях канферэнцыі было прадстаўлена больш за 70 дакладаў.
У пленарным пасяджэнні з дакладам на тэму «Аўдыёвізуальныя дакументы аб Віцебскай вобласці ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў» удзельнічала загадчык аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата М.Д.Раманава.
Адкрыццё IX навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край» |
Выступленне загадчыка аддзела дзяржуліку і НСА М.Д.Раманавай |
Падчас працы канферэнцыі |