Занятак ў рамках пілотнага праекту «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» і пагаднення аб супрацоўніцтве ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», 23 лістапада 2023 года адбыўся занятак з навучэнцамі 2 курса.

Падчас занятка юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з правіламі работы ў чытальнай зале архіва, парадкам заказу спраў з архівасховішчаў, асаблівасцямі даследаванняў на аснове архіўных дакументаў, прыкладамі выкарыстання вопісаў і выпіскай архіўных спраў.

У практычнай частцы занятку навучэнцы змаглі ўбачыць, як адбываецца рэстаўрацыя дакументаў.