Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў міжнародным круглым стале «Неўміручая памяць пра вайну. Брэсцкая крэпасць» з Цэнтральным дзяржаўным архівам Рэспублікі Мардовія (Расійская Федэрацыя)
18 лістапада 2026 г. у анлайн-фармаце архівісты Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у міжнародным круглым стале «Неўміручая памяць пра вайну. Брэсцкая крэпасць».
Круглы стол быў ініцыяваны Цэнтральным дзяржаўным архівам Рэспублікі Мардовія (Расійская Федэрацыя) і праходзіў у рамках рэалізацыі расійскага грантавага праекта «Мужнасць» (абаронцам Брэсцкай крэпасці прысвячаецца…).
Удзельнікамі круглага стала сталі прадстаўнікі Міністэрства культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія, навукоўцы, архівісты, работнікі музеяў, педагогі, навучэнцы, байцы пошукавых атрадаў, студэнты Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Захаванне гістарычнай памяці і перадача маладому пакаленню бясцэннай дакументальнай спадчыны пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці – актуальная тэма, якая злучыла чырвонай ніткай выступленні ўдзельнікаў круглага стала. Выступленні ўдзельнікаў з Мардовіі былі прысвечаны гераічным дням абароны Брэсцкай крэпасці, мужнасці і стойкасці героям мардоўскай зямлі.
У ходзе мерапрыемства была прадэманстравана кароткая версія дакументальнага фільма «Непакораныя», створанага ў рамках праекта камандай «Медыя Дом» з Мардовіі.
У завяршэнні мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў чытальнікаў вершаў «Я – крэпасць! Прадстаўнік, ты чуеш мяне?!» сярод навучэнцаў сярэдніх школ Рэспублікі Мардовія.
![]() |
| 1. Архівісты Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці на мерапрыемстве |
![]() |
| 2. Дэманстрацыя дакументальнага фільма «Непакораныя» |
![]() |
| 3. Удзельнікі круглага стала падчас правядзення мерапрыемства |



