24 лістапада 2023 г. у г.Гомелі адбыўся выніковы тур трэцяга абласнога конкурсу «Юны архівіст»

Абласны конкурс «Юны архівіст» праводзіўся ў перыяд з верасня па лістапад 2023 г. Неабходныя ўмовы для правядзення конкурсу, фарміраванне і праца журы, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў было арганізавана пры непасрэдным кіраўніцтве і ўдзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і асабіста дырэктара Сушчэвіча А.М.

Конкурсныя работы трэцяга абласнога конкурсу «Юны архівіст» былі прысвечаны тэме «Подзвігі і лёсы партызан і падпольшчыкаў» (партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны) і былі падрыхтаваны на высокім узроўні.

Творчая абарона конкурсных работ фіналістаў прайшла на базе ДУА «Гомельская Ірынінская гімназія», а цырымонія закрыцця і ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў мерапрыемства – у мемарыяльным ваенна-гістарычным комплексе «Партызанская крыніца», што вельмі сімвалічна, бо гэта не толькі памятнае месца пакланення партызан і падпольшчыкаў, але і адзін з цэнтраў па ваенна-патрыятычным і маральным выхаванні грамадзян.

Чатыры конкурсныя работы былі прызнаны журы лепшымі. Навучэнцы, якія падрыхтавалі гэтыя работы, былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі. На ўзнагароджанні дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. павіншаваў удзельнікаў конкурсу з выдатнымі вынікамі даследчай дзейнасці і пажадаў далейшай плённай працы па вывучэнні і дакументаванні гістарычных падзей, якія праходзілі на Гомельскай зямлі.

Акрамя таго, у рамках дадзенага мерапрыемства навучэнцы прынялі ўдзел у мітынгу-памяці, усклалі кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Гэтае мерапрыемства было шырока асветлена абласнымі СМІ.