Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»

ІХ навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечаная 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці, адбылася 23 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Ул.І. Леніна.

Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці выступілі з наступнымі дакладамі: «Міжнародны турызм: асаблівасці развіцця турызму ў БССР у другой палове XX стст». (А.Ул.Багданава), «Лёзна. Кастрычнік 1943 года» (А.М.Бондарава), «Шчацін Павел Васільевіч – першы дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя Ул.І. Леніна (1937-1941 гг.)» (Т.Ул.Буевіч), «Адзіныя працоўныя школы І і ІІ ступені на Лёзненшчыне ў канцы 1910-х – пачатку 1920-х гг». (К.Р.Карпекін), «Яўген Філіповіч Алонаў: новыя дакументы да біяграфіі вучонага» (С.М.Мясаедава), «Рэпрэзентацыя Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута ў публікацыі Баляслава Брэжга» (А.В.Сіліна), «Бібліятэчная справа ў Віцебскай акрузе (А.Н.Юпатаў).

 

1. Адкрыццё канферэнцыі
2. Праца секцыі
3. К.Г.Карпекін (злева), мадэратар секцыі
4. Выступае А.М.Бондарава