Візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству ў Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы

24 лістапада 2023 г. адбыўся працоўны візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы.

Воінава Алега Леанідавіча ў рабочай паездцы суправаджалі дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Дземянюк Андрэй Канстанцінавіч і начальнік аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Сакалова Наталля Уладзіміраўна.

Падчас паездкі Алег Леанідавіч азнаёміўся з дзейнасцю архіўнай установы.

На сустрэчы з калектывам архіва, з дакладам выступіла дырэктар Пішчык Наталля Мікалаеўна, якая прадставіла інфармацыю аб выкананні асноўных паказчыкаў архіўнай дзейнасці за 2023 год і планах працы на 2024 год.

Алег Леанідавіч адзначыў уклад калектыву занальнага архіва ў развіццё архіўнай сферы рэгіёна і выказаў падзяку калектыву ўстановы.