Рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»

23 лістапада 2023 г.здзейсніўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінава А.Л. ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне».

У рабочай паездцы ўдзельнічалі начальнік галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Камалыеў А.С., начальнік аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сакалова Н.В., дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Дземянюк А.К., кіраўнік спраў Жлобінскага райвыканкама Пангліш Л.В.

Алег Леанідавіч азнаёміўся з работай установы, заслухаў інфармацыю дырэктара архіва Дударавай Г.А. аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, удзяліўшы асобую ўвагу пытанням забеспячэння захаванасці архіўных фондаў, алічбавання архіўных дакументаў, выставачнай дзейнасці, рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст».

У завяршэнні візіту Алег Леанідавіч выступіў перад працоўным калектывам ЗГА у г.Жлобіне. За шматгадовую плённую працу, адданасць сваёй прафесіі, значны ўклад у развіццё архіўнай справы і справаводства і ў сувязі з 60-годдзем з дня стварэння дзяржаўнага архіва, калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» быў узнагароджаны Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводстве.

Архівістам першай кваліфікацыйнай катэгорыі Жураўлёвай Т.В. і Купцовай В.А. аб’яўлена Падзяка галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама за добрасумленную працу, адказнае выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм.