Сустрэча з членами мемарыяльных атрадаў Паста №1 горада-героя Мінска у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
23 лістапада 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі навучэнцы гімназій №13, №32 г.Мінска.
У рамках сустрэчы для вучняў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра гісторыю Нацыянальнага архіва, пра склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў Дарагуш І.У. правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, баявымі лісткамі і інш.
![]() |
1. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 падчас наведвання архіва. |
![]() |
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш расказвае навучэнцам пра гісторыю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
3. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш расказвае навучэнцам пра гісторыю партызанскага руху. |
![]() |
4. Вучні падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
5. Вучні падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
6. Вучні падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
7. Вучні падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
8. Вучні падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
9. Вучні падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
10. Вучні падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
11. Вучні падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
12. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 у час наведвання архіва. |