Аб правядзенні відэаздымкі ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў здымачнай групай тэлеканала «Расія-Культура»

23 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў наведала здымачная група дырэкцыі інфармацыйных праграм тэлеканала «Расія-Культура» Дзяржаўнай тэлевізійнай кампаніі «Тэлеканал «Расія», якая асвятляе XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Здымачную групу цікавілі мастацкія фільмы вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм», якія былі зняты на тэрыторыі Мірскага замка, а таксама фатаграфіі па гэтай тэме. Былі зняты працэсы працы архівістаў з кіна-, фотадакументамі: экспертыза каштоўнасці, алічбоўванне.

Здымачнай групе былі прадэманстраваны кадры з мастацкага фільма «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», які быў зняты на тэрыторыі Мірскага замка.

 

1. Здымачная група тэлеканала «Расія-Культура» падчас здымкі ў аддзеле фармавання Нацыянальнага архіўнага фонду
(23.11.2023, г.Дзяржынск. Фота Дубатоўка Г.М.)
2. Падчас здымкі ў аддзеле аблічбоўвання дакументаў
(23.11.2023, г.Дзяржынск. Фота Дубатоўка Г.М.)
3. Здымачная група тэлеканала «Расія-Культура» з работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
(23.11.2023, г.Дзяржынск. Фота Дубатоўка Г.М.)