Аб удзеле дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузавай Г.Г. у абласным семінары для спецыялістаў гаррайвыканкамаў
21 лістапада 2023 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у абласным семінары, арганізаваным галоўным упраўленнем арганізацыйна-кадравай работы і галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама для супрацоўнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні архіўна-пошукавай работы, і спецыялістаў, адказных за выкананне рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны» на 2021-2025 гады.
Ганна Карапузава выступіла на тэму: «Методыка правядзення архіўнага пошуку па пытаннях увекавечання памяці аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны». У сваім выступленні расказала аб сістэме архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, аб алгарытме атрымання інфармацыі па архіўных дакументах. Асаблівы акцэнт быў зроблены на комплексах архіўных дакументаў, якія могуць служыць крыніцай для правядзення даследавання па ўстанаўленні імёнаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні Карапузава Г.Г. адказала на шматлікія пытанні ўдзельнікаў семінара.