Аб мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-годдзя вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаваным на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»

23 лістапада 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Яны змагаліся за Гомель» з вучнямі 3 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №25 г.Гомеля імя Б. А. Царыкава».

Напярэдадні Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для школьнікаў быў арганізаваны паказ відэароліка аб вызваленні Гомеля, падрыхтаваны дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў».

Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве і яго сховішчах, падчас якой яны даведаліся, што такое архіў, якія дакументы захоўваюцца ў архіве. Хлопцы з вялікім задавальненнем і цікавасцю пабывалі ў архівасховішчах, паглядзелі, дзе і як захоўваюцца дакументы.

У заключэнні мерапрыемства навучэнцы азнаёміліся з выставай архіўных дакументаў і фатаграфій «Яны абаранялі Гомель у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны».