Семінар па пытаннях падрыхтоўкі электронных дакументаў да перадачы на пастаяннае захоўванне для работнікаў абласных і занальных архіваў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей
На базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) 17 лістапада 2023 года адбыўся семінар па пытаннях працы з дакументамі ў электронным выглядзе, у тым ліку электроннымі дакументамі, і іх падрыхтоўцы да перадачы на пастаяннае захоўванне для работнікаў абласных і занальных архіваў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Арганізатарамі семінара выступілі НАРБ і Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД).
Галоўная мэта прафесійнай сустрэчы архівістаў – абмен вопытам і выпрацоўка сумесных шляхоў і спосабаў вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у сферы работы з дакументамі ў электронным выглядзе, у тым ліку з электроннымі дакументамі, у арганізацыях – крыніцах камплектавання дзяржаўных архіваў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк.
Перад удзельнікамі выступілі загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду НАРБ Т.А.Шаўчэнка, намеснік дырэктара БелНДЦЭД Л.М.Сігневіч, намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава.
Семінар быў арганізаваны ў форме дыялогу: пасля кароткіх выступленняў лектараў работнікі абласных і занальных архіваў задавалі пытанні, расказвалі аб праблемах, з якімі сутыкаюцца ў рабоце з крыніцамі камплектавання па стварэнню, афармленню, электронных дакументаў, фарміраванню электронных спраў, падрыхтоўцы электронных дакументаў да перадачы на пастаяннае. захоўванне.
Абмен вопытам і веды, набытыя ў ходзе семінара, дапамогуць архівістам павысіць эфектыўнасць работы з крыніцамі камплектавання па падрыхтоўцы электронных дакументаў да перадачы на пастаяннае захоўванне.