Аб мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-годдзя вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаваным на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»

20 лістапада 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзена мерапрыемства, з вучнямі 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №66 г.Гомеля».

Напярэдадні Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для школьнікаў быў арганізаваны паказ відэароліка аб вызваленні Гомеля, падрыхтаваны дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў».

Таксама ў ходзе сустрэчы старшакласнікі даведаліся, аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, аб складзе і змесце яго фондаў, аб сістэме створанага навукова-даведачнага апарата, а таксама аб парадку работы карыстальнікаў у чытальнай зале дзяржаўнага архіва.

Пад кіраўніцтвам архівістаў сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў школьнікі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі сапраўдных даследчыкаў. У выніку сумеснай працы ў фондах дзяржаўнага архіва былі выяўлены дакументы аб падпольным руху ў г.Гомелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У завяршэнні мерапрыемства архівісты перадалі ў дар школе копіі выяўленых дакументаў для ўдзелу ў абласным конкурсе «Юны архівіст» і правялі аглядную экскурсію па архівасховішчу.