Адзіны дзень інфармавання ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

16 лістапада 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў Адзіны дзень інфармавання па тэме «Эканамічная бяспека – ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы». З дакладам перад калектывам выступіў загадчык аддзела навукова-даведачнага апарата і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Аляксандр Канапліцкі.

У ходзе яго выступлення таксама былі закрануты асноўныя падзеі мінулага тыдня ў краіне і за мяжой, а таксама здарэнні і падзеі ў абласных структурах упраўлення юстыцыі.

Таксама перад калектывам архіва выступілі падпалкоўнік унутранай службы галоўны спецыяліст сектара АФ ДСНС і ГА Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Іваніцкі і дырэктар установы адукацыі «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва» Ігар Васільчанка. У ходзе гутаркі абмяркоўваліся пытанні пажарнай бяспекі, правіл паводзін пры надзвычайных сітуацыях і ўдзелу бацькоў у навучальна-выхаваўчым працэсе.