У Дзяржархіве ў г.Глыбокае працягнуліся заняткі ў рамках правядзення пілотнага праекта «Юны архівіст»

17 лістапада 2023 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае працягнуліся заняткі з членамі аб’яднання па інтарэсах «Юны архівіст» дзяржаўнай установы адукацыі «Шунеўская базавая школа Глыбоцкага раёна» ў рамках правядзення пілотнага праекта «Юны архівіст».

Вядучы архівіст Дзяржархіва Аліна Чаславаўна Юргель расказала дзецям аб тым, як праводзіцца навукова-тэхнічная апрацоўка дакументаў, па якіх прынцыпах праходзіць экспертыза каштоўнасці, аб правілах падшыўкі і афармлення вокладак спраў.

З вялікай цікавасцю вучні ўдзельнічалі ў практычным занятку. Ім было прапанавана самім сістэматызаваць дакументы ў справах, падшыць, пранумараваць і аформіць вокладкі спраў.