Дакументальная выстава да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце прадстаўлена стэндавая дакументальная выстава «З гісторыі калгаснага будаўніцтва на Навагрудчыне», падрыхтаваная Занальным дзяржаўным архівам у г.Навагрудку.
Дакументы расказваюць аб правядзенні калектывізацыі сельскага насельніцтва ў рэгіёне, арганізацыі і дзейнасці першых сельскагаспадарчых арцеляў, развіцці сельскай гаспадаркі на Навагрудчыне ў першыя пасляваенныя гады.