Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае стварэнню першаснай арганізацыі БРСМ БДАМЛМ

17 лістапада 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды стварэння пярвічнай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БДСМ) архіва-музея.

Моладзь — сіла нашай краіны, стратэгічны і кадравы рэсурс, і ўсе пытанні, звязаныя з жыццём маладых людзей, уваходзяць у сферу нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў.

Дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь — састаўная частка дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця рэспублікі. Яе мэта — стварэнне ўмоў для эфектыўнай самарэалізацыі моладзі, фарміравання ў моладзі праз сістэму героіка-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, любові да Радзімы, гонару за яе мінулае і сучаснасць, адказнасці за лёс Беларусі.

З прывітальным словам выступілі намеснік дырэктара БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка, начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння Упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мікалаевіч Скамарошчанка, 1 сакратар Цэнтральнай раённай арганізацыі БРСМ г.Мінска Данііл Мікалаевіч Ярмольчык.

З дакладам аб перспектывах працы пярвічнай арганізацыі БРСМ архіва-музея выступіў сакратар дадзенай арганізацыі Іван Аляксандравіч Лабовіч.

Падтрымаць моладзь БДАМЛМ прыехалі сакратары пярвічных арганізацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага навукова-даследчага інстытута архіўнай справы і справаводства, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументаціі і іх прадстаўнікі.

З пажаданнямі поспехаў і росквіту ў адрас моладзі архіва-музея выступіла сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Беларускага навукова-даследчага інстытута архіўнай справы і справаводства Анастасія Аляксееўна Недашкоўская.

Пасля завяршэння мерапрыемства госці БДАМЛМ азнаёміліся з выставай «Беларусь — мірная, Беларусь — стваральная!», прадстаўленай Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі архівасховішча і чытальную залу архіва-музея.