Прэзентацыя зборніка дакументаў аб аднаўленні сельскай гаспадаркі для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

15 лістапада 2023 г.для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь быў прэзентаваны зборнік дакументаў «Восстановление сельского хозяйства Беларуси: 1946—1950». Зборнік з’яўляецца лагічным працягам першай кнігі «Восстановление сельского хозяйства Беларуси: 1943—1945». Гэта сумесны праект беларускіх і расійскіх архівістаў, рэалізуемы з 2017 г.

Загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок расказаў аб архіўным праекце, прысвечаным аднаўленню народнай гаспадаркі Беларусі ў першыя пасляваенныя гады, а таксама падрабязна спыніўся на прэзентуемым зборніку дакументаў, яго структуры і складзе дакументаў.

Для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі была прадэманстравана кінахроніка аб развіцці сельскай гаспадаркі БССР, прадстаўленая Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Затым удзельнікам сустрэчы была прадстаўлена выстава дакументаў аб аднаўленні сельскай гаспадаркі БССР у 1946—1950 гг., а таксама новая банерная выстава «Восстановим Беларусь вместе!», падрыхтаваная архівістамі ў рамках Году міра і стварэння.

 

1. Выступленне С.В.Кулінка
2. Работнікі Міністэрства юстыцыі на сустрэчы
3. Банерная выстава «Восстановим Беларусь вместе!»
4. Выстава дакументаў аб аднаўленні сельскай гаспадаркі ў 1946—1950 гг.