Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі навучэнцы і выкладчыкі Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці 15 лістапада 2023 года наведалі навучэнцы і выкладчыкі Ліцэя БДУ у рамках акцыі «Архівы – школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» і з мэтай удасканалення патрыятычнага выхавання моладзі, фарміравання аб’ектыўных адносін новых пакаленняў грамадзян да гістарычнага мінулага, увекавечвання імён выдатных ураджэнцах беларускай зямлі.

Для гасцей была праведзена аглядная экскурсія, падчас якой юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з гісторыяй стварэння абласнога архіва, асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы.

Таксама супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў аказалі навучэнцам дапамогу ў даследчай рабоце па вывучэнні спадчыны савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Ф.Э. Дзяржынскага. Вучням былі прадастаўлены дакументы, выяўленыя архівістамі ў фондах дзяржархіва: перапіска са сваякамі, успаміны сучаснікаў, звесткі аб увекавечанні памяці рэвалюцыянера.