Аб мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-годдзя вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаваным на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»

15 лістапада 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзена мерапрыемства са студэнтамі 1 курса ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.А. Сухога».

Студэнтаў суправаджаў прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін Елізараў Сяргей Аляксандравіч. Студэнты азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, са складам і зместам яго фондаў, з сістэмай створанага навукова-даведачнага апарата.

Вывучылі найбольш цікавыя дакументы за даваенны і пасляваенны перыяд. Асаблівую цікавасць у хлопцаў выклікалі асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, якія абаранялі Гомель у жніўні 1941 года, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, а таксама асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза.

У завяршэнні мерапрыемства архівісты адказалі на шматлікія пытанні студэнтаў і правялі аглядную экскурсію па архівасховішчу.