У рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыліся экскурсія і ўрок

15 лістапада 2023 г.у рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, для вучняў 8 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога» супрацоўнікамі архіва праведзены аглядная экскурсія і ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна».

Падчас экскурсіі дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення ўстановы, асноўныя напрамкі дзейнасці, склад фондаў, умовы захоўвання дакументаў, пазнаёміліся з геральдычнымі сімваламі раённых цэнтраў, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання Дзяржархіва ў г.Глыбокае. На ўроку школьнікі ўбачылі архіўныя дакументы, якія расказваюць пра акупацыйны рэжым у Глыбоцкім раёне і ўрон, нанесены нямецка-фашысцкімі захопнікамі.