Аб наведванні вучнямі школы № 19 г. Брэста чытальнай залы Дзяржаўнга архіва Брэсцкай вобласці

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» 14 лістапада 2023 г. чытальную залу архіва па вул. В.Харужай, 15 наведалі вучні 11-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза С.І.Сікорскага» у суправаджэнні настаўніка гісторыі Карабанюк Ю.У.

Перад дзецьмі стаяла задача: выявіць дакументы для афармлення музейнай экспазіцыі па гісторыі г.Брэста ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Супрацоўнік чытальнай залы Сухарэвіч В.В. правяла для школьнікаў майстар-клас па пошуку звестак у архіўных дакументах па гэтай тэме. У ходзе сумеснай працы былі выяўлены дакументы, якія сведчаць аб існаванні Брэсцкага гета і лагера для ваеннапалонных на тэрыторыі Паўднёвага гарадка.