Адкрыццё кінамарафона «Бумеранг»

Упершыню 10 лістапада 2023 г. у Рэспубліцы Беларусь у рамках сацыяльна значнага праекта «Без тэрміну даўнасці: непакораныя» быў адкрыты Кінамарафон «Бумеранг». Мерапрыемства арганізавана Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з удзелам міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыяй «Дзіцячае медыйнае аб’яднанне «Бумеранг» (Расійская Федэрацыя) і ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Кінамарафон даў старт у нашай краіне міжнароднаму завочнаму конкурсу падлеткавых медыя работ. Мэтай конкурсу з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб трагедыі мірнага насельніцтва СССР – ахвяр ваенных злачынстваў нацыстаў і іх памагатых у перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў праз стварэнне падлеткамі медыя прадукцыі.

Для ўдзелу ў завочным конкурсе былі адабраны 90 навучэнцаў таленавітай моладзі з 16 школ г.Мінска і г.Дзяржынска.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў конкурсу звярнуліся: намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Цвяткоў Аляксей Яўгенавіч, дырэктар Дзіцячага медыйнага аб’яднання «Бумеранг» (Расійская Федэрацыя), кандыдат сацыялагічных навук Васільева Наталля Уладзіміраўна і намеснік дырэктара Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў Майсеева Рыма Максімаўна.

За два дні працы (з 10 па 11 лістапада 2023 года) Кінамарафона «Бумеранг» для ўдзельнікаў конкурсу будуць праведзены практычныя заняткі па стварэнні навучальных фільмаў і праведзены майстар-класы з рэжысёрамі і аператарамі.

Па выніках праведзенай серыі майстар-класаў школьнікамі будуць створаны відэа ролікі аб мірных савецкіх жыхарах, якія сталі ахвярамі нацысцкай палітыкі масавага знішчэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Лепшыя з работ прымуць удзел ва Усерасійскім завочным конкурсе і ўвойдуць у кінаальманах «Без тэрміну даўнасці: няскораныя».

Мерапрыемства праводзіцца ў ДУА «СШ №224 г.Мінска».