Аб удзеле ў агульнагарадскім суботніку ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

4 лістапада 2023 года ў горадзе Магілёве праходзіў агульнагарадскі суботнік. Работы па навядзенні парадку праводзілі на вуліцах і ў дварах, памятных месцах, парках і прамысловых зонах горада. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е людзі цэлымі працоўнымі калектывамі дружна прыбіралі апалае лісце, зламаныя галінкі і зараснікі сухой травы. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» таксама не засталіся ўбаку і прынялі актыўны ўдзел па навядзенні парадку на вуліцах горада Магілёва.

Суботнікі не толькі аб’ядноўваюць людзей, але і аказваюць сур’ёзную дапамогу гарадскім камунальным службам. Бо ўсім жадаецца, каб, выходзячы на вуліцу, вакол было хораша і камфортна.