Круглы стол «Разам мы захоўваем гісторыю» ў занальным дзяржаўным архіве ў Кобрыне
3 лістапада 2023 г. у рамках 60-годдзя дзяржархіва быў праведзены круглы стол з грамадзянамі – крыніцамі камплектавання дзяржархіва дакументамі асабістага паходжання пад назвай «Разам мы захоўваем гісторыю».
На дадзеным мерапрыемстве прысутнічалі: Клачковіч Марыя Мікалаеўна – Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна, Жарын Вера Васільеўна – паэтка Кобрыншчыны, Страчук Лілія Аляксандраўна – педагог, грамадскі дзеяч.
Праведзена экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча. Госці азнаёміліся з умовамі і спецыфікай захоўвання іх дакументаў.
Круглы стол праходзіў у чытальнай зале дзяржархіва, суправаджаўся выступамі архівістаў, якія распавялі цікавыя факты з біяграфій запрошаных, а апошнія ў сваю чаргу падзяліліся сваімі ўспамінамі аб назапашаным жыццёвым вопыце, актыўна адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў дыскусіях. Акрамя таго, абмеркавалі праблемы камплектавання дзяржархіва дакументамі асабістага паходжання, намецілі планы на далейшае сумеснае супрацоўніцтва.
У рамках круглага стала была падрыхтавана і прэзентавана стэндавая выстава дакументаў «Іх імёны славяць Кобрыншчыну».
У завяршэнні сустрэчы запрошаным былі ўручаны салодкія падарункі і запрашэнні на ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею дзяржархіва.
![]() |
1. Круглы стол з грамадзянамі – крыніцамі камплектавання дакументамі асабістага паходжання |