Семінар аб новаўвядзеннях у архіўнай справе і справаводстве
«Змяненні заканадаўства па архіўнай справе і справаводстве» – пад такой назвай 3 лістапада 2023 г. у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце адбыўся семінар работнікаў справаводчых службаў дзяржаўных органаў і арганізацый Дзятлаўскага раёна.
А.С.Забелінская, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку», падрабязна спынілася на патрабаваннях Закона Рэспублікі Беларусь № 163-З «Аб архіўнай справе і справаводстве», змяненнях тэрмінаў захоўвання дакументаў згодна з Пералікам тыпавых дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама патрабаваннях Інструкцыі па справаводству.