Канікулы ў БДАМЛМ

1 лістапада 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і напярэдадні Дня Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва для ДУА «Гімназія № 40 імя Янкі Лучыны г. Мінска» была праведзена экскурсія, на якой расказалі пра дакументы перыяду 1917 – 1918 гадоў.