«Архівы-школе»: урок гісторыі ў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Рэчыцы»

У рамках Года міра і стварэння, акцыі «Архівы-школе» і напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (18 лістапада 1943 года) супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва правялі ўрок у сярэдняй школе №8 г.Рэчыцы, прысвечаны гэтай гістарычнай падзее.

На аснове архіўных дакументаў і выданняў з навукова-даведачнай бібліятэкі архівісты падкрэслілі для навучэнцаў асноўныя этапы Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі на тэрыторыі горада і раёна, адзначылі савецкіх воінаў-вызваліцеляў, якія найбольш вызначыліся і ў ліку якіх фондаўтваральнікі архіва – сямья Фёдара і Ліліі Удавенка.