Аб правядзенні занятка з навучэнцам 8 класа ДУА «Сярэдняя школа № 43 г. Магілёва»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 1 лістапада 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» прайшоў занятак з навучэнцам 8 класа ДУА «Сярэдняя школа № 43 г. Магілёва».
У ходзе тэарэтычнага занятку навучэнец быў азнаёмлены з працай архіва па камплектаванню архіўнай установы і з крыніцамі камплектавання. У ходзе практычнай работы школьнік азнаёміўся з парадкам работы карыстальнікаў у чытальнай зале архіва, дзе ён змог адчуць сябе даследчыкам архіўнай установы. Для яго быў прадстаўлены фонд № 6115 «Калекцыя дакументаў удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войн, сацыялістычнага будаўніцтва, Герояў Сацыялістычнай Працы Магілёўскай вобласці». Таксама школьнік змог азнаёміцца з перыядычнымі выданнямі і даведачна-інфармацыйнай літаратурай архіва.