«На канікулах – у архіў»
1 лістапада 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне пабывалі адзінаццацікласнікі сярэдняй школы №3 г.Кобрына.
У ходзе правядзення агляднай экскурсіі па архіве вучні даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы і складзе фондаў, якія захоўваюцца, спецыфіцы працы з архіўнымі дакументамі і захоўвання дакументаў. Наведалі архівасховішча.
У чытальнай зале архіва школьнікам быў прадэманстраваны відэаўрок «Падшыўка спраў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны».
У завяршэнні сустрэчы спецыялісты расказалі навучэнцам у якіх вышэйшых і сярэдніх навучальных установах рыхтуюць спецыялістаў архіўнай галіны.
![]() |
1. Рабяты падчас агляднай экскурсіі па архіве |
![]() |
2. Вучні за праглядам відэаўрока |
![]() |
3. Школьнікі падчас экскурсіі па архівасховішчы |