Правядзенне экскурсіі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
1 лістапада 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі навучэнцы 3-4 класаў школьнага лагера «Сонечны горад» ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна». У час правядзення экскурсіі архівіст Беразоўская В.М. расказала ўсім прысутным гісторыю архіва і архіўнай справы. Былі прадэманстраваны дакументы, якія захоўваюцца ў архіўных фондах і выклікаюць найбольшую цікавасць у наведвальнікаў. Навучэнцы наведалі архівасховішча, дзе даведаліся, як захоўваюцца дакументы.
![]() |
| 1. Знаёмства з гісторыяй архіва |
![]() |
| 2. Падчас дэманстрацыі дакументаў |
![]() |
| 3. Навучэнцы архівасховішча. |
![]() |
| 4. Навучэнцы архівасховішча. |



