Абмеркаванне праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці

31 кастрычніка 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адбылося абмеркаванне праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З дакладам перад супрацоўнікамі архіва выступіў дырэктар архіва Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч.

У сваім выступленні Сяргей Іосіфавіч разгледзеў асноўныя палажэнні новай Канцэпцыі, распавёў пра стан нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе, аб асноўных рызыках і пагрозах, якія стаяць перад дзяржавай, аб галоўных умовах для захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і іх адлюстраванні ў праекце абноўленай Канцэпцыі.

1 лістапада 2023 года ў рамках дня інфармавання ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» была разгледжана Канцэпцыя прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2023.

Дырэктар архіва Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч расказаў супрацоўнікам аб гісторыка-культурных асновах прававой сістэмы і шляху яе станаўлення, аб асноўных прынцыпах і мэтах прававой палітыкі Беларусі, аб сучасным стане прававой сістэмы краіны і аб прыярытэтных напрамках яе развіцця.