Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ва ўрачыстай прэзентацыі кнігі «Нарысы гісторыі пракуратуры Гомельскай вобласці»
31 кастрычніка 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўрачыстай прэзентацыі кнігі «Нарысы гісторыі пракуратуры Гомельскай вобласці», выдадзенай пад агульнай рэдакцыяй пракурора вобласці Віктара Мікалаевіча Марозава.
Выданне прымеркавана да 100-годдзя ўтварэння органаў пракуратуры Беларусі. У першай яе частцы сабраны гістарычныя нарысы і ўспаміны работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры Гомельскай вобласці. Другая частка прысвечана публікацыям аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Выступаючы перад удзельнікамі, Віктар Мікалаевіч выказаў словы падзякі за дапамогу ў выданні кнігі дзяржаўнаму архіву грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці і адзначыў, што над стварэннем кнігі скрупулёзна працаваў творчы калектыў аўтараў, вывучаліся архіўныя дакументы, запісваліся ўспаміны ветэранаў пракуратуры.
Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва падрыхтавалі падборку дакументаў аб дзейнасці пракуратуры Гомельскай вобласці, выяўленых у фондах архіва за даваенны перыяд, і перадалі Віктару Мікалаевічу для далейшага выкарыстання ў публікацыях.
Прэзентацыя кнігі выклікала вялікую цікавасць. Усе сышліся ў меркаванні, што кніга цікавая і пазнавальная для чытачоў. Выданне выпушчана абмежаваным накладам, з ім можна будзе азнаёміцца ў бібліятэках вобласці.