Канікулярныя перадсвяточныя дні ў БДАМЛМ

31 кастрычніка 2023 года супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і напярэдадні свята Дня Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі для ДУА «Сярэдняя школа №62, г.Мінска» і ДУА «Сярэдняя школа №191, г.Мінска» былі праведзены экскурсіі пра гісторыю архіва-музея, яго сучасныя дасягненні ў архіўнай галіне Рэспублікі Беларусь.