Рэалізацыя акцыі «Архівы – школе» ў БДАМЛМ для студэнтаў універсітэта культуры і мастацтваў
27 кастрычніка 2023 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва вядучым архівістам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Таццянай Віктараўнай Кекелевай была прачытана лекцыя на тэму «Архіўная эўрыстыка» для студэнтаў 2 курса па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Экскурсантам расказалі аб методыцы пошуку, аналізу і інтэрпрэтацыі архіўных крыніц на прыкладзе фондаў БДАМЛМ і пазнаёмілі з сістэмай навукова-даведачнага апарата архіва-музея (вопісамі, каталогамі, даведнікамі).