Аб удзеле С.В. Кулінка ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы гуманітарнай адукацыі»

26 кастрычніка 2023 г. на факультэце сацыякультурных камунікацый БДУ адбылася Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы гуманітарнай адукацыі», прысвечаная 80-годдзю пачатку вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дэкан факультэта, к.г.н., дацэнт А.В.Бурачонак. Ён адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і падкрэсліў асобую важнасць гэтай працы ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў.

На пленарным пасяджэнні выступіў загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок. Ён прадставіў даклад «Дзейнасць НАРБ па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны», у якім спыніўся на асноўных накірунках выдавецкай і выставачнай дзейнасці архіва. Падрабязна спікер расказаў аб інтэрнэт-партале «Партызаны Беларусі» і выданні «Архівы. Нічога акрамя праўды» — сумесным праекце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелТА. Пасля даклада адбылася ажыўленая дыскусія з удзельнікамі канферэнцыі.

Таксама С.В. Кулінок уручыў дэкану факультэта сацыякультурных коммунікацій А.В. Бурачонку выданні НАРБ па гісторыі знішчэння Хатыні.

 

1. Выступленне С.В.Кулінка
2. С.В.Кулінок перадае дэкану факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ А.В.Бурачонку выданні НАРБ