Аб удзеле ў Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX-XXI стагоддзяў»
26 кастрычніка 2023 года ў г. Гомелі на базе ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыска Скарыны» адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX-XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы».
У ходзе канферэнцыі з дакладам на тэму «Удзел Міністэрства працоўных рэзерваў СССР у вырашэнні кадравых праблем прамысловасці БССР у 1945-1950 гг.» выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», магістр гістарычных навук Аляксандр Петухоў.