Заняткі і экскурсія ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У рамках акцыі «Архівы – школе» і праекта «Юны архівіст» 26 кастрычніка 2023 года архіў наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» па спецыяльнасці «Бібліятэчная справа». У чытальнай зале загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая і архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Аляксей Швыроў пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй архіва, складам архіўных фондаў, спецыфікай працы супрацоўнікаў установы. А таксама правялі занятак на тэму «Асабісты фонд Д.І. Каротчанка», з выкарыстаннем архіўных дакументаў.

Затым для хлопцаў і дзяўчат была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча і лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў.