БДАМЛМ наведаў выставу работ намінантаў на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва
26 кастрычніка 2023 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы работ удзельнікаў конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» ў 2023 годзе. Работы намінантаў на прэмію прадстаўлены ўвазе публікі на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў – сталага партнёра архіва-музея па сумесных культурных праектах.
У хуткім часе будуць аб’яўлены пераможцы конкурсу. Разам з іншымі наведвальнікамі выставы і ўсімі зацікаўленымі спецыялісты архіва-музея спраўдзяць свае чаканні і прагнозы з выбарам журы.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |