Аб удзеле супрацоўніка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне

24 кастрычніка 2023 г. на гістарычным факультэце БДУ прайшла праца секцыі «Партызанская барацьба на Беларусі ў перыяд рашаючых баёў 1943 года: гісторыя і гістарычная памяць» Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Расія ў ХХІ стагоддзі: Вялікая Айчынная вайна і гістарычная памяць. Рашаючыя летнія баі 1943 г. на франтах і ў тыле нямецка-фашысцкіх войск у ацэнках савецкіх і германскіх военачальнікаў і гісторыкаў».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся дэкан гістарычнага факультэта БДУ, д.г.н., прафесар А.Г.Каханоўскі. Ён адзначыў масштабную працу вучоных Беларусі па вывучэнні розных аспектаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і захаванні гістарычнай памяці.

Загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з дакладам «Фонд Беларускага штаба партызанскага руху: фарміраванне, склад, інфармацыйны патэнцыял». У канцы выступлення спікер адказаў на шматлікія пытанні аўдыторыі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты БДУ і БДПУ. Многія даклады маладых даследчыкаў базіраваліся на матэрыялах інтэрнэт-партала «Партызаны Беларусі».