Аб правядзенні мерапрыемства ў рамках Тыдня бацькоўскага кахання ў БДАКФФД

Сям’я – галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Яна выступае найважнейшай крыніцай фарміравання і развіцця асобы, назапашвання і перадачы традыцый, духоўных і маральных каштоўнасцей.

Штогод 14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень маці, 21 кастрычніка – Дзень бацькі, з 14 па 21 кастрычніка – Тыдзень бацькоўскага кахання.

У рамках Тыдня бацькоўскага кахання 20 кастрычніка ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) адбылося святочнае мерапрыемства «На працу да мамы і таты». Дзеці працаўнікоў БДАКФФД, запрошаныя на працу да бацькоў, паўдзельнічалі ў віктарыне, склалі паззл з выявай архіва, а таксама падзяліліся ведамі аб спецыфіцы працы сваіх бацькоў.

Таксама дзецям і іх бацькам быў прысвечаны невялікі святочны канцэрт. Юныя ўдзельнікі, дзеці архівістаў, прадэманстравалі свае таленты. Мультыплікацыйныя фільмы «Дзед» (арх. № VM00732, 2011 г., реж. А.Ленкін) і «Рыбка па імені Нельга» (арх. № VM01018, 2016 г., реж. А.Ленкін) з фондаў БДАКФФД не пакінуўшы ні дарослых, ні малых. У канцы свята маленькіх гасцей архіва чакаў салодкі стол, прыгатаваны клапатлівымі рукамі іх маці.

 

Падчас святочнага мерапрыемства «На працу да мамы і таты» ў чытальнай зале
У час правядзення віктарыны ў чытальнай зале архіва; 1-я справа загадчык аддзела захаванасці фондаў і дакументаў Яфрэмава К.А.
Перад праглядам мультфільмаў у кіназале архіва