Лекцыя работніка Нацыянальнага архіва для настаўнікаў гісторыі г. Мінска
У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (НАРБ) і гімназіяй № 21 г. Мінска на базе апошняй 19 кастрычніка 2023 г. адбылася дыялогавая пляцоўка па малавывучаных аспектах гісторыі Вялікай Айчыннай вайны для настаўнікаў гісторыі г. Мінска.
З лекцыяй на тэму «Барацьба з нямецкай разведвальна-дыверсійнай агентурай на тэрыторыі Беларусі» выступіў загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В. Кулінок. У заключэнне спікер адказаў на шматлікія пытанні аўдыторыі. Да канца каляндарнага года запланаваны яшчэ дзве сустрэчы ў рамках дыялогавых пляцовак.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі больш 50 адукацыйных устаноў сталіцы.
![]() |
1. Выступленне С.В. Кулінка |
![]() |
2. Лекцыя С.В. Кулінка |
![]() |
3. Выступленне С.В. Кулінка |