У Нацыянальным архіве прайшоў Міжнародны круглы стол, прысвечаны гісторыі савецкіх органаў дзяржбяспекі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

20 кастрычніка 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прайшоў Міжнародны круглы стол «Органы дзяржаўнай бяспекі СССР у Вялікай Айчыннай вайне (да 80-годдзя знішчэння гауляйтэра В. Кубэ)». Арганізатарамі форуму выступілі НАРБ, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БДАКФФД), Інстытут гісторыі (ІГ) НАН Беларусі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай (ПолДУ).

Для ўдзельнікаў форуму была прадэманстравана тэматычная выстава дакументаў «Паляванне на гауляйтэра», а таксама трафейная кінахроніка з фондаў БДАКФФД.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты па гісторыі спецслужб з Акадэміі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, НАРБ, ІГ НАН Беларусі, БДУ, ПолДУ, кіраўнікі рэспубліканскіх і абласных архіўных устаноў, студэнты, навучэнцы гімназіі № 21 г. Мінска, вядучыя СМІ Рэспублікі Беларусь. Міжнародны складальнік форуму быў прадстаўлены навукоўцамі з Санкт-Пецярбурга і Растова-на-Дану. У навуковым форуме прынялі ўдзел пяць дактароў і семь кандыдатаў навук.

Ва ўступным слове дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінаў адзначыў: «Вывучэнне гісторыі органаў дзяржбяспекі ў гады Вялікай Айчыннай вайны доўгі час практычна не праводзілася, асабліва з прыцягненнем архіўных матэрыялаў, якія знаходзіліся, а многія і зараз знаходзяцца на закрытым захоўванні. А з распадам СССР назіраецца іншая крайнасць — ачарненне і “паліванне граззю” работы органаў дзяржбяспекі. У Рассіі 1990-х гадоў гэта стала фактычна сапраўднай і спланаванай кампаніяй — праз СМІ і кінематограф».

Дырэктар НАРБ А.К. Дземянюк адзначыў ўзрастаючы навуковы складальнік у працы архіва, падкрэсліўшы, што ў 2023 г. гэта ўжо трэці Міжнародны круглы стол па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, арганізаваны НАРБ.

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. В.Дз. Селяменеў прадставіў даклад «Документы об уничтожении гауляйтера Вильгельма Кубе: неизвестные и известные». Загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В. Кулінок выступіў з паведамленнем «Особенности подготовки немецкой разведывательно-диверсионной агентуры на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг.».

Выступленні ўдзельнікаў выклікалі ажыўленую і канструктыўную дыскусію.

 

1. Дырэктр НАРБ А.К. Дземянюк і загадчык аддзела публікацый НАРБ С.В. Кулінок знаёмяць дырэктара Дэпатрамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінава з выставай «Паляванне на гауляйтэра»
2. Прывітальнае слова дырэктара НАРБ А.К. Дземянюка
3. Прывітальнае слова дырэктара Дэпатрамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінава
4. Пад час круглага стала